Интернет-библиотека Chitaem-Onlain.ru: читай-качай!

Chitaem-Onlain.ru / Список книг автора Рублеўская Людміла

Рублеўская Людміла - книги автора

Творчество автора (Рублеўская Людміла) представлено в следующих жанрах:
Проза, Историческая проза, Приключения, Исторические приключения, Современная проза
Творчество автора (Рублеўская Людміла) представлено в следующих сериях книг:
Авантуры Пранціша Вырвіча, Святло мінуўшчыны
 Обложка  Описание  Ссылки
Обложка книги Авантуры студыёзуса Вырвіча Авантуры студыёзуса Вырвіча

 Жанр: Проза, Историческая проза, Приключения, Исторические приключения


У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.

Читать или скачать книгу «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
Обложка книги Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

 Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча

 Жанр: Проза, Историческая проза


Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…

Читать или скачать книгу «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»
Обложки нет Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

 Жанр: Проза, Историческая проза

Обложка книги Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

 Серия: Святло мінуўшчыны

 Жанр: Проза, Историческая проза, Приключения, Исторические приключения


Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Читать или скачать книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»
Обложка книги Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

 Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча

 Жанр: Проза, Современная проза


У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Читать или скачать книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»
Обложка книги Авантуры студыёзуса Вырвіча Авантуры студыёзуса Вырвіча

 Жанр: Проза, Историческая проза, Приключения, Исторические приключения


Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…

Читать или скачать книгу «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
Обложка книги Ночы на Плябанскіх млынах Ночы на Плябанскіх млынах

 Жанр: Проза, Современная проза


У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Читать или скачать книгу «Ночы на Плябанскіх млынах»
Обложка книги Пантофля Мнемазіны Пантофля Мнемазіны

 Жанр: Проза, Современная проза

Обложка книги Сутарэнні Ромула Сутарэнні Ромула

 Жанр: Проза, Современная проза


Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Читать или скачать книгу «Сутарэнні Ромула»
Жанры

Читаем Онлайн это более 420 000 книг различных жанров. У нас можно бесплатно и без регистрации скачать книги в формате FB2, PDF, Epub, txt, а некоторые книги даже имеют аудиоверсии в формате mp3!

Также предусмотрен удобный поиск по названиям книг, авторам и сериям, классификатор жанров, алфавитная навигация по названиям, жанрам и авторам книг

По книгам: А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ы Э Ю Я [EN] [0-9]
По авторам: А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я [EN] [0-9]
По сериям: А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я [EN] [0-9]